понедельник, 11 мая 2020 г.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА
Кантрольная работа па тэме “Прыметнік”

1. Сярод прапанаваных  слоў выпісаць спачатку назоўнікі , а пасля прыметнікі.

Бялізна, бяліць, белаваты, зелянець, зеляніна,зялёны, жарт, жартаваць, жартоўная, бадзёры, бегчы, надакучыла, новае, падручнік.
2. Знайдзіце ў тэксце прыметнікі, якія звязаны з  назоўнікамі.
Запішыце іх па ўзоры: дзень (які?) летні.
     З раніцы вялізная мядзведзіца накіравалася на глухое балота. За ёю пайшлі маленькія медзведзяняты. Хутка ім надакучыла. Яны залезлі на стары дуб і пачалі назіраць за сваёй маці.
3. Прыметнік, што ў дужках спалучыце з назоўнікамі. Выдзеліце канчаткі прыметнікаў.
     Выпадак, кніга, здарэнне, знаходкі (цікавы).
4. Спішыце, устаўляючы канчаткі прыметнікаў. Вызначце лік і род прыметнікаў.
      Глыбок… возера, крут.. бераг, шырок… рака, добр.. надвор'е, квяціст… лугі.
5. Са слоў складзіце і запішыце сказ. Падкрэсліце хвалістай лініяй прыметнікі. Абазначце канчаткі прыметнікаў, вызначце іх лік і род.
    хлопчык, цікавую, бібліятэцы, у, узяў, школьнай, кніжку

Комментариев нет:

Отправить комментарий